FANDOM


Ганконскі трамвай - наземная трамвайная сістэма Ганконга, адна з трох сістэм свету, дзе на пастаяннай аснове выкарыстоўваюцца трамваі-даблдэкеры (дзве іншыя - у Блэкпуле і Александрыі), і адзіная ў свеце, якая выкарыстоўвае выключна даблдэкеры.

Трамвайная лінія размешчана на востраве Ганконг паміж раёнамі Саау Гэй Ваан (Шау Кей Ван) і Кэнэдзі Таун з адгалінаваннем на Хэпі Вэлі. Лініяй штодня карыстаюцца 240000 чалавек. Трамвайная лінія ў Ганконгу была адкрыта ў 1904 годзе, такім чынам, гэта адзін з найбольш старых відаў грамадскага транспарту ў Ганконгу. Трамваі Ганконга выконваюць не толькі транспартную функцыю, але таксама сталі славутасцю горада. Кіруе лініяй кампанія The Wharf.

Існуюць 6 асноўных маршрутаў:

  • Shau ​​Kei Wan ↔ Western Market
  • Shau ​​Kei Wan ↔ Happy Valley
  • Shau ​​Kei Wan ↔ Kennedy Town
  • North Point ↔ Whitty Street
  • Happy Valley ↔ Kennedy Town
  • Causeway Bay ↔ Whitty Street
  • Western Market ↔ Kennedy Town